-
-
Notifications
You must be signed in to change notification settings - Fork 26
Як выглядае і працуе модуль Doika можна паглядзець тут. Варта адзначыць, што для адаптацыі пад стыль Вашага сайта ў модулі Doika прадугледжана магчымасць змяняць колеры кнопак, тэксту і інш.
Празрыстасць, кантроль прыему, а таксама выкарыстання сродкаў для розных кампаній. Зручны асяродак для кіравання файндрайзінга. Статыстыка, накапленне гісторыі поспеха. Зручны інтэрфейс.
У версіі модуля Дойка 1.3 мова не змяняецца. Магчымасць пераключэння мовы на be/ru/en будзе дададзена ў наступных ітэрацыях. Перш за ўсё модуль ствараецца для Беларусі, таму першая мова, з якой была вырашана працаваць - беларуская. Мы з павагай ставімся да іншых моў, але ў той жа час стараемся распаўсюдзіць выкарыстанне беларускай мовы на Беларусі. Мы ўпэўнены ў тым, што беларусы любяць і добра разумеюць беларускую мову.
Па націсканні кнопкі “Ахвяруй!” для Вас будзе выведзеная адмысловая плацёжная форма працэсінгавай сістэмы. Для аплаты Вам спатрэбіцца ўвесці дадзеныя сваёй карты і пацвердзіць плацёж кнопкай “Аплаціць N руб.”, дзе N ― вызначаная Вамі сума. Мы прымаем плацяжы з наступных банкаўскіх картаў: MasterCard, Maestro, Visa, Visa Electron, Белкарт.
Плацяжы з банкаўскіх картак ажыццяўляюцца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацёжная форма сістэмы адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы звестак (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя звесткі захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна ўстойлівыя да ўзлому.
Модуль Doika будзе размешчаны непасрэдна на Вашым сайце. Такім чынам Вашы сілы ідуць на піар толькі свайго сайта. Ахвярадаўцам не трэба рэгістравацца на старонніх сайтах для правядзення плацяжу, дастаткова проста завітаць на Ваш сайт. У адрозненні ад падобных праэктаў Вы плаціце значна меншы працэнт камісіі ад паступаючых плацяжоў. Doika - гэта оўпэнсорсны праэкт, гэта значыць, што мы не бярэм грошы за ўсталяванне ці карыстанне модулем. Некалькі адсоткаў ад плацяжу будзе ўтрымлівацца працэсінгавай сістэмай, з якой у вас будзе заключана дамова. Гэта каля 2-3 адсоткаў ад сумы. Doika дае магчымасць збіраць грошы не на канкрэтны праект, а на падтрыманне дзейнасці арганізацыі ўвогуле. Вы самі ўказваеце назву кампаніі і дадаеце сваё апісанне.
Арганізацыя павінна мець афіцыйную дзяржаўную рэгістрацыю і некамерцыйны статус. У статуце арганізаціі павінна быць адзначана, што арганізацыя можа ажыцяўляць збор сродкаў ад фізічных асобаў. Сайт грамадскай арганізацыі павінны быць абавязкова зарэгістраваны на юрыдычную асобу – арганізацыю, якая значыцца ў спісе БЕЛДІЭ. Галоўная ўмова рэгістрацыі: размяшчэнне сайта на хостынгу на тэрыторыі Беларусі. Падрабязней тут
Код модуля Doika можна выкарыстоўваць свабодна. Код модуля Doika распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU.
Сабраная сума па кожнай кампаніі, колькасць ахвяраванняў, сярэдняя сума ахвяравання па кампаніі.
Калі ласка, будзьце ўважлівы. Зварот грашовых сум, калі вы здзейсніце ахвяраванне, не заўсёды будзе адбывацца ў поўным аб'ёме. Для зварота грошай Вам трэба звязацца з Арганізацыяй, на сайце каторай ўсталяваны модуль, а таксама з працэсінгавай кампаніяй, якая абслугоўвае модуль. Зварот грошай адбываецца на картку, з якой быў здзейснены плацёж.
